Расійскі бамбардзіроўшчык Су-24 не парушаў паветранай прасторы Турцыі, сцвярджае міністэрства абароны Расіі.

«Аналіз дадзеных аб'ектыўнага кантролю адназначна паказаў, што парушэння паветранай прасторы Турцыі не было», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце МА РФ.

Па версіі мінабароны, расійскі ваенны самалёт Су-24 пры вяртанні на авіябазу «Хмеймім» быў збіты турэцкім знішчальнікам F-16 на тэрыторыі Сірыйскай Арабскай Рэспублікі.

Турцыя паведаміла, што расійскі бамбардзіроўшчык быў збіты пасля таго, як парушыў паветраную мяжу краіны, нягледзячы на неаднаразовыя папярэджанні.

МЗС Турцыі запрасіў прадстаўнікоў пяці краін — пастаянных сяброў Рады Бяспекі ААН (ЗША, Расіі, КНР, Брытаніі і Францыі) і праінфармаваў іх пра інцыдэнт, паведамляе Рэйтэр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?