Летам 2014 года беларускі фатограф Аляксандр Васюковіч наведаў фронт на усходзе Украіны. Ён праводзіў час з байцамі АТА, фатаграфаваў іх штодзённы побыт. «Многія салдаты прасілі мяне сфатаграфаваць іх на памяць. Я фатаграфаваў і адпраўляў атрыманыя здымкі людзям, якія на іх адлюстраваныя, іх дзецям, жонкам, сябрам», — піша Васюковіч у фэйсбуку.

«Цяпер, праз паўтара года пасля таго як гэтыя фота былі зробленыя, я вырашыў даведацца і расказаць што адбылося з гэтымі людзьмі».

Варта адзначыць, што многія франтавыя пабрацімы забітых негатыўна ўспрынялі ідэю Васюковіча з пазначэннем памерлых чырвонымі крыжамі. На іх думку, гэта скажае сэнс учынку гэтых людзей, якія «пайшлі паміраць, каб жыла бацькаўшчына».

Вось як гэты прыём растлумачыў сам Васюковіч: «Так, гэта жорстка, мне было вельмі непрыемна ставіць гэтыя чырвоныя крыжы, я адкладваў гэта некалькі дзён, але гэта тая праўда, пра якую мала хто хоча задумвацца. Яна такая ж жорсткая, як і вайна. Вайна ставіць крыж на людзях».

Цалкам праект Аляксандра Васюковіча «Фота на памяць» можна паглядзець на ягоным сайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0