Аляксандр Лукашэнка звярнуўся з віншаваннем да хрысціянаў Беларусі, якія святкуюць Раство (Нараджэнне Хрыстова) 25 снежня.

У сваім звароце кіраўнік Беларусі нагадаў, што маральныя і духоўныя арыенціры для многіх пакаленняў нашых продкаў былі сфармаваныя хрысціянскай верай, якая ўвасабляе высокія ідэалы гуманізму, справядлівасці і міласэрнасці.

Лукашэнка заклікаў сумеснымі намаганнямі сцвярджаць у грамадстве сапраўдныя каштоўнасці і традыцыі, спрыяць развіццю адносін міру і добрасуседства.

«Хай у Вашых дамах будуць ўтульнасць і дастатак, у сем'ях пануюць каханне і ўзаемапавага, у душы знаходзяцца свет і дабрабыт», — гаворыцца ў віншаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?