У гандлёвым цэнтры ў невялікім амерыканскім горадзе Сэнт-Мэцьюс (штат Кентукі) пабіліся 2 тысячы падлеткаў ва ўзросце ад 13 да 20 гадоў. Як інфармуе NBC News, паліцыя не магла спыніць беспарадкі на працягу гадзіны і выклікала падтрымку. У выніку, натоўп удалося падзяліць на часткі і выціснуць з будынка. Аднак ніводнага хулігана не затрымалі.

Дагэтуль невядома, што стала прычынай масавай бойкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0