Зборная Беларусі па футболе правядзе таварыскі матч супраць Чарнагорыі. Сустрэча адбудзецца 29 сакавіка.

Раней стала вядома, што першы таварыскі матч ў 2016 годзе нацыянальная каманда згуляе на выездзе з Арменіяй, паведамляе Tribuna.com.

Нагадаем, што ў верасні 2016 г. нацыянальная зборная Беларусі возьме старт у адборачным турніры да чэмпіянату свету па футболе 2018 г.

Наша дружына ў адборачным турніры будзе гуляць у групе А са зборнымі Францыі, Нідэрландаў, Швецыі, Балгарыі і Люксембурга.

Першы матч — дома 6 верасня супраць Францыі.

7 кастрычніка беларусы згуляюць у гасцях з Нідэрландамі, 10 кастрычніка дома з Люксембургам, а 13 лістапада ў гасцях з Балгарыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?