Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын выступіў за паляпшэнне адносін сваёй краіны з Паўднёвай Карэяй.

Як паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва «Рэнхап», такую заяву лідар КНДР зрабіў падчас навагодняга звароту да свайго народу, якое транслявалася па тэлебачанні.

У сваім выступе паўночнакарэйскі лідар заклікаў, у прыватнасці, стварыць умовы «для самастойнага ўз'яднання» дзвюх краін.

Адначасова Кім Чэн Ын падкрэсліў неабходнасць далейшага ўмацавання абараназдольнасці краіны, а таксама развіцця эканомікі.

У апошні час Сеул і Пхеньян аднавілі перамовы аб нармалізацыі адносін паміж дзяржавамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0