Нешматлікія мінчукі, якія ноччу на 3 студзеня не спалі і былі на вуліцах, маглі назіраць рэдкае відовішча.

Светлавы або сонечны слуп — адна з формаў аптычнага эфекту гало, якая можа фармавацца вакол Месяца, гарадскіх агнёў і іншых яркіх крыніц святла, піша «Новы час».

Прамяні адлюстроўваюцца ад паверхні драбнюткіх ледзяных крышталікаў, узважаных у паветры. Хоць звычайна такія крышталікі ўтвараюцца ў высокіх аблоках, пры нізкіх тэмпературах, з'ява можа назірацца і каля самай зямлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0