«Першамайскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч.4 арт. 205 «Крадзеж» КК Беларусі ў дачыненні да невядомага, які з 20.00 31 снежня да 18.25 1 студзеня здзейсніў крадзеж з пяці кватэр па вуліцы Славінскага і адной кватэры па вуліцы Каліноўскага ў Мінску. Скрадзеныя грашовыя сродкі і ювелірныя вырабы», — растлумачылі ў ГУУС.

Паводле звестак міліцыі, злодзей трапляў у кватэры, адціскаючы шклопакеты. Іншыя падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.

Аналагічны крадзеж зафіксаваны і ў іншым раёне Мінска. Партызанскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч.2 арт.205 «Крадзеж» КК у дачыненні да невядомага.

«З 17.00 31 снежня да 18.30 2 студзеня, адціснуўшы шклопакет, ён скраў з кватэры ў доме па вуліцы Захарава чатыры залатыя ювелірныя вырабы, 670 еўра, $150, Br600 тыс. і восем флаконаў парфумы», - удакладнілі ў сталічным міліцэйскім ўпраўленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0