У дні святкавання Раства Хрыстовага праваслаўная царква заклікае да радаснай і ўдзячнай малітвы, а таксама міласэрнасці і любові адно да аднаго. Пра гэта гаворыцца ў калядным пасланні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

«Побач з намі заўсёды ёсць тыя, хто пакутуе, падае духам, адчайваецца, старыя і нядужыя, хворыя, гаротныя і самотныя. Неабходна разумець, што там, дзе няма любові, узаемнай падтрымкі і адказнасці, гатоўнасці ўсё жыццё прынесці ў дар тым, каго любіш, там няма ні шчасця, ні радасці, ні паўнаты быцця, — гаворыцца ў пасланні. — Гасподзь і Збавіцель чакае ад верных дзяцей Святой Царквы добрых спраў — служэння любові і міласэрнасці дзеля нашых бліжніх».

Мітрапаліт Павел таксама адзначыў, што 2015 год прынёс нямала духоўнай радасці: «Ён быў адзначаны тымі многімі добрымі здзяйсненнямі ў жыцці нашай Царквы, якія таксама сталі своеасаблівымі падарункамі Богадзіцяці Хрысту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?