Каўчэг з часцінкай мошчаў апостала Андрэя Першапакліканага прыбудзе ў Мінск 8 студзеня.

Як паведамляе сайт Беларускай праваслаўнай царквы, святыня будзе выстаўлена ў сталічным храме дабравернага князя Аляксандра Неўскага, размешчаным на Вайсковых могілках (вуліца Казлова).

У 8.45 адбудзецца цырымонія сустрэчы, затым пройдзе Боская літургія.

Пакланіцца мошчам аднаго з дванаццаці вучняў Хрыста змогуць усе жадаючыя.

Часцінка мошчаў апостала Андрэя Першапакліканага прыбудзе ў беларускую сталіцу з грэчаскай выспы Корфу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?