Фота Юліі Бальцэвіч.

Фота Юліі Бальцэвіч.

У наступныя суткі, 12 студзеня, умовы надвор'я пагоршаюць з-за цыклону, які, зарадзіўшыся над паўднёвым захадам Еўропы, будзе перамяшчацца праз тэрыторыю Беларусі. Чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

На большай частцы тэрыторыі краіны працяглы моцны снег, мокры снег, па поўдні — моцныя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У многіх раёнах чакаецца завіруха, наліпанне мокрага снегу. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Па ўсходзе краіны моцны парывісты вецер.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -12°С па паўночным усходзе да + 1°С па паўднёвым захадзе; максімальная днём ад —5°С па поўначы да +5°С па поўдні.

У Мінску ў аўторак чакаецца працяглы моцны снег, мокры снег. Ноччу і раніцай завіруха. Днём наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на заходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4 — -6°С, максімальная днём -1 — +1°С.

У сераду, 13 студзеня, цыклон пойдзе на паўночны захад Расіі, але яго ўплыў яшчэ захаваецца, хоць ападкі будуць менш інтэнсіўнымі. Чакаецца перавага воблачнааг надвор'я. часам снег, па поўдні мокры снег. Месцамі завіруха, на дарогах галалёдзіца. Ноччу і раніцай у асобных раёнах моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад 0°C па поўдні да -10°С па поўначы, максімальная днём -1 -8°С, па поўдні краіны 0 — +2°С.

У Мінску ў сераду прагназуюць часам снег, ноччу і раніцай месцамі завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 6—11 м/с, ноччу і раніцай парывы да 15—17 м/с. Тэмпература паветра ўначы каля -5, днём -2 — -4.

У чацвер, 14 студзеня, з ростам атмасфернага ціску надвор'е палепшыцца, але з паўночна-заходнімі вятрамі на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць больш халоднае паветра і тэмпературны фон пачне паніжацца. На большай частцы тэрыторыі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра на працягу сутак ад -1°С па паўднёвым усходзе да -13°С па паўночным захадзе краіны, ноччу па паўночным захадзе пры праясненнях паветра астудзіцца да -16°С.

Да выходных усталюецца марознае надвор'е.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -14 -21°С, пры праясненнях -22 — -25°С, максімальная днём -10 — -17°С; у паўднёвых раёнах на працягу сутак -7 — -13°С. Месцамі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0