fifa.com
Сёння ў Цюрыху было названа імя ўладальніка «Залатога мяча» 2015 года, ім стаў форвард «Барселоны» Ліянэль Месі.
На атрыманне ўзнагароды прэтэндавалі таксама форвард мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Раналду (Партугалія) і форвард «Барселоны» Неймар (Бразілія).
Месі атрымліваў «Залаты мяч ФІФА» ў 2010, 2011, 2012 гг., Крышціяну Раналду ў 2013 і 2014 гг. Аргенцінец і партугалец пры гэтым па разу сталі лаўрэатамі «Залатога мяча» France Football, паралельна атрымаўшы прыз і ад ФІФА — у 2009 і 2008 гадах адпаведна.
***
Найлепшым трэнерам 2015 г. сярод мужчынскіх каманд стаў трэнер «Барселоны» Луіс Энрыке.
Былы гулец сіне-гранатавых ўзначаліў родны клуб у 2014 годзе. Пры ім каманда з Каталоніі выйграла чэмпіянат Іспаніі, нацыянальны кубак, Лігу чэмпіёнаў, Суперкубак УЕФА і Клубны чэмпіянат свету.