АЎТОРАК, 12 СТУДЗЕНЯ

Кантакты людзей, якія могуць дапамагчы ў складаных умовах надвор'я — ад Мінска да Брэста. У выпадку вострых надзвычайных здарэнняў тэлефануйце 101 або 112.

14.00

Аўтамабіль у цэнтры Мінска раскруціла на 180 градусаў і вынесла на сустрэчную

13.42

Мінск. Двор па вуліцы Казлова. Менчукі вытрасаюць дываны.

13.40

У Мінску на расчыстку снегу вывелі спецназ

13.30

У Мінскім раёне кіроўца пасля ДТЗ пакінуў паміраць жанчыну з дзіцем

13.00

Як выглядае цыклон «Даніэла» - беларуская версія )))

Як па-новаму чысцяць снег на Нямізе

11.15

Моцныя снегапады прайшлі у Берасці і Горадні, шмат аварый, але сітуацыя стабілізуецца.

11.00

Песня дня: «Завіруха».

10.35

Нагадаем: МНС просіць старых людзей па магчымасці не выходзіць з дому ў снегапад.

10.32

Цыклон «Даніэла». Асцярожна! Нецэнзурная лексіка! ВІДЭА

10.27

Пачатак таргоў 12 студзеня: даляр — + 178, еўра — +212 (((

10.26

Заторы ў Мінску дасягнулі максімальнай інтэнсіўнасці, асабліва напружаная сітуацыя ў цэнтры горада.

10.19

10.15

Рух на МКАД запаволены да 30—40 км/г

10.14

Асноўныя магістралі Мінска расчышчаюцца, паведамляюць карэспандэнты і чытачы «Нашай Нівы». Аднак праз снегавую кашу хуткасць руху на іх запаволена да 0—40 км/г.

У той жа малыя вуліцы і двары набліжаюцца да непраезнага стану. Асноўныя магутнасці камунальнікаў задзейнічаныя на вялікіх магістралях.

Удзень праблематычна будзе і запаркавацца ў звыклых для вас месцах. Таму бярыце з сабой шуфлі.

10.13

У такія дні камунальнікі не могуць адразу даць рады ўсяму. 

Пачысціце свой двор самі. Скідайце снег на газоны і клумбы, а не на праезную частку, каб не ўскладняць рух аўтамабіляў.

У выпадку няштатных сітуацый званіце 101 або 112.

10.08

Вышыня снегу ў Мінску складае 22 см, інтэнсіўны снегапад будзе ісці да 14:00

10.04

Праз складаныя прыродныя ўмовы самалёты ў аэрапорце «Мінск-2» вылятаюць з паўгадзіннай-гадзіннай затрымкай.

10.01

Тым часам:

Нафта Brent прабіла антырэкорд 2004 года — 31 даляр за бараль.

9.59

Мінчук дапамагае прыстарай жанчыне перайсці дарогу.

9.48

Не пакідайце машыны ў месцах, дзе яны могуць перашкаджаць прыборцы снегу.

Камунальнікам — дзякуй. Мінск і прыгарады абсалютна нармальна функцыянуюць, нягледзячы на выпадзенне за ноч 15 см снегу.

9.46

9.44

У сувязі з экстрэмальным надвор'ем метро падоўжыла работу ў раскладзе «гадзіны пік» да 10.30. МНС рэкамендуе карыстацца грамадскім транспартам, а не асабістым.

Метро працягнула «гадзіну пік» да 10:30

фота Сяргея Гудзіліна

фота Сяргея Гудзіліна

фота Сяргея Гудзіліна

фота Сяргея Гудзіліна

9.40

З-за непагадзі, выкліканай праходжаннем цыклону «Даніэла», у Беларусі былі абясточаныя 80 населеных пунктаў, паведаміла раніцай 12 студзеня МНС са спасылкай на звесткі ДВА «Белэнерга». 

На 6.00 заставаліся без электразабеспячэння 48 населеных пунктаў у Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Мінскай абласцях.

Паводле звестак Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, у 53 населеных пунктах рэгіёна зарэгістраванае адключэнне электразабеспячэння: у Любанскім (4 н. п. і малочна-таварная ферма), Слуцкім (33 н. п., 7 МТФ), Салігорскім (8 н. п., 2 МТФ) і Старадарожскім (8 н. п.) раёнах. На 6.00 заставаліся без электразабеспячэння 39 населеных пунктаў у Любанскім (1 н. п.), Слуцкім (30 н. п., 5 МТФ) і Старадарожскім (8 н. п.) раёнах.

09:29

Асноўныя магістралі Мінска расчышчаюцца, малыя вуліцы і двары набліжаюцца да непраезнага стану

09:20

Рух на МКАД запаволены да 30—40 км/г

07:38

07:20

Цікава, што найбольшую колькасць снегападу pogoda.by прагназуе і на раніцу, і на дзень — 11,7 і 8,2 мм.

На вуліцах ужо працуе снегаўборачная тэхніка.

Тыповы мінскі двор раніцай у аўторак (7:00), пазней людзі сталі адкопваць машыны, але выезд пакуль без праблемны.

Тыповы мінскі двор раніцай у аўторак (7:00), пазней людзі сталі адкопваць машыны, але выезд пакуль без праблемны.

Сіноптыкі зазначалі а 5-й раніцы, што фронт заняў усю тэрыторыю Беларусі, а найбольшая колькасць ападкаў будзе да 9-й раніцы.

Панядзелак, 11 студзеня

На Беларусь з паўднёвага захаду прыйшоў цыклон «Даніэла», які змяшчаецца праз нашу краіну на паўночны ўсход, у кірунку Расіі.

Невялікі снегапад прайшоў у Мінску ўдзень у панядзелак. Наступная фаза снегападу пачалася прыкладна а 19:30, і снег ужо не сканчаецца.

Мяце завіруха, а парывісты вецер узмацняе адчуванне холаду, хоць за акном усяго недзе мінус 7 градусаў (тыдзень таму было мінус 20!).

Мяркуецца, што за ноч нападае да 10 мм снегу, таму менавіта ноччу і ў першай палове дня аўторка нас чакаюць найбольш складаныя ўмовы надвор'я.

Найбольш складаная абстаноўка з-за цыклону чакаецца 12 студзеня да 12.00

Ратавальнікі апублікавалі рэкамендацыі, як паводзіць сябе падчас моцнага снегападу.

Яны раяць людзям, асабліва сталага веку, без асаблівай неабходнасці не выходзіць на вуліцу.

Дзяцей таксама варта праінструкатаваць, што рабіць падчас непагадзі.

Таксама ў ніякім разе нельга карыстацца няспраўным кацельным абсталяваннем, тое ж тычыцца электраабагравальнікаў. 

Абстаноўка над Беларуссю па стане на 23:30

Аўтаўладальнікам рэкамендуецца адмовіцца ад паездак (асабліва далёкіх), а аўтамабілі паркаваць такім чынам, каб яны не перашкаджалі працы снегаўборачнай тэхнікі. 

МНС даў рэкамендацыі, як паводзіць сябе падчас моцнага снегападу

ДАІ таксама рэкамендавала аўтааматарам адмовіцца ад паездак.

Але тым, хто дабіраецца на працу грамадскім наземным транспартам, варта ўлічваць, што моцны снегапад можа прывесці да збояў у працы транспарту.

Зрэшты, камунальныя службы запэўніваюць, што прыкладуць максімум высілак для ліквідацыі наступстваў снегападу.

Сіноптыкі зазначаюць, што «Даніэла» не будзе такой жорсткай, як цыклон «Хаўер», што абрынуўся на Беларусь 15 сакавіка 2013 г.

Тым не менш, будзьце пільнымі і асцярожнымі. Дапамагайце блізкім і проста незнаёмым.

І не расслабляйцеся:) Ад чацвярга нас чакае пахаладанне. У Мінску да мінус 18, а то і ніжэйшая тэмпература.

Белгідрамет: На выходных вернецца мароз да мінус 20—25

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?