Канфліктуючыя бакі ва Украіне вызваляць больш за 50 палонных. Пра гэта заявіў сёння спецыяльны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік.
Пры гэтым Сайдзік растлумачыў, што гаворка ідзе пра сумарную колькасць і гэта не будзе роўнабаковы абмен. Большасць чалавек будзе вызваленая афіцыйным Кіевам.
«Бакі абавязаліся даць больш падрабязную інфармацыю не пазней, чым на наступным тыдні», — сказаў ён.
Прадстаўнік АБСЕ дадаў, што наступнае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы пройдзе 20 студзеня.
0
0
0
0
0
0