rbc.ru

rbc.ru

Цана сакавіцкага ф'ючарса нафты маркі Brent па стане на 22:25 ўпала ніжэй за $30 за бараль і склала $29,95, сведчаць дадзеныя таргоў ICE.

Затым яна крыху вырасла, і па стане на 23:04 складае 30,12 даляра за бараль, потым зноў адбыўся рост — $30,22 (на 23:29 паводле мінскага часу).

Так танна паўночнаморская нафта не каштавала з красавіка 2004 года. Напярэдадні ніжэй за $30 за бараль упершыню са снежня 2003 года ўпала нафта маркі WTI. Як паведамляў Bloomberg, цана лютаўскіх ф'ючарсаў дасягала адзнакі ў $ 29,93.

Нафтавы рынак перажывае рэзкае падзенне цэнаў з 2015 года. У сераду The Wall Street Journal апублікавала дадзеныя апытання 12 банкаў, згодна з якім яны чакаюць сярэднегадавую цану нафты Brent у 2016 годзе ў $ 50 за бараль. У снежні ўдзельнікі кансенсус-прагнозу меркавалі, што яе цана складзе $ 57. Сярэднегадавая цана WTI, на думку банкаў, складзе $ 48 за бараль, на $ 5 ніжэй папярэдняй ацэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?