Генеральны сакратар ААН Пан Гі-Мун праінфармаваў Генасамблею арганізацыі пра тое, што 15 краін-членаў не заплацілі членскія ўзносы і цяпер могуць галасаваць у ААН толькі ў выключных выпадках.

Афіцыйны ліст за подпісам Пан Гі-Муна распаўсюджаны ў пятніцу. Сярод краін-даўжнікоў генеральны сакратар назваў, у прыватнасці, Венесуэлу і Лівію.

Венесуэла, гаворыцца ў лісце, вінаватая ААН каля 3 млн даляраў. Таксама ў спісе даўжнікоў значацца Дамініканская рэспубліка (2,1 млн даляраў), Сэнт-Вінсэнт і Грэнадыны (2155 даляраў) і Бурундзі (1360 даляраў).

Зрэшты, у выпадку, калі краіна не можа заплаціць па незалежных ад яе абставінах, то ёй могуць пакінуць права галасаваць.

Генасамблея прыняла рэзалюцыю, якая дазваляе пяці бедным краінам, якія знаходзіцца ў стане вайны, у тым ліку Самалі і Емену, галасаваць на працягу бягучай сесіі нягледзячы на запазычанасць.

Венесуэла, якая ўваходзіць цяпер ў Раду Бяспекі ААН, у наступным месяцы стане яе старшынёй, нягледзячы на сваю запазычанасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?