Папа Францішак робіць сэлфі для Instagram

Папа Францішак робіць сэлфі для Instagram

«Электронныя лісты, тэкставыя паведамленьні, сацыяльныя сеткі і чаты могуць быць паўнавартаснай формай чалавечай камунікацыі», — сказаў Папа ў сваім паведамленьні ў сусьветны дзень Камунікацыі, які адзначае Каталіцкая царква.

«Не тэхналёгія вызначае, шчырая гэта камунікацыя ці не, але чалавечае сэрца і нашая здольнасьць разумна карыстацца тымі сродкамі, якія мы маем», — кажа ён.

Летась 79-гадовы Францішак прызнаўся маладой дзяўчыне, што яму няёмка прызнаць, што ён ня ведае, як карыстацца кампутарам, а ягонае сутыкненьне з тэхналёгіямі — суцэльная «катастрофа».

Ён таксама казаў, што за сямейным абедам трэба забараніць смартфоны, а ў дзіцячых пакоях ня можа быць кампутараў.

Паведамленьне Фрацішка, «ці па божаму прадбачаньню ці па чалавечаму супадзеньню», піша Reuters, — было апублікаванае ў час ягонай сустрэчы зь кіраўніком Apple Цімам Кукам. У ім ён нашмат больш лагодна ставіцца да сучасных тэхналёгій.

«Сацыяльныя сеткі могуць палепшыць стасункі і паспрыяць паляпшэньню грамадзтва, але яны таксама могуць прывесьці да расколу і раз’яднаньня паміж асобнымі людзьмі і групамі людзей», — кажа ён.

Сучасныя сродкі камунікацыя — гэта «дар Божы, які патрабуе вялікай адказнасьці», — кажа Папа Францішак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?