У Белым доме пагадзіліся з ацэнкай прадстаўніка міністэрства фінансаў ЗША аб тым, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін карумпаваны і старанна хавае сваю маёмасць.

Гэтыя словы «найлепшым чынам адлюстроўваюць пункт гледжання адміністрацыі», заявіў прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст.

На гэтым тыдні ў праграме Бі-бі-сі «Панарама» намеснік міністра фінансаў ЗША Адам Шубін заявіў, што пра карумпаванасць расійскага прэзідэнта амерыканскім уладам вядома «шмат-шмат гадоў».

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў назваў словы чыноўніка афіцыйным абвінавачваннем, якое патрабуе доказаў, але падкрэсліў, што Масква патрабаваць іх не будзе.

«Мы не будзем патрабаваць доказаў ад міністэрства фінансаў ЗША. Калі яны пакінуць падобную афіцыйную заяву без доказаў, то гэта зноў жа кідае цень на рэпутацыю гэтага ведамства», — сказаў Пяскоў.

На працягу ўсёй праграмы аўтары рэгулярна падкрэслівалі, што сам прэзідэнт Расіі і яго прэс-сакратар катэгарычна адмаўляюць які-небудзь карупцыйны складнік сваіх дзеянняў, а таксама здагадкі аб тым, што Уладзімір Пуцін асабіста валодае пералічанымі ў праграме палацам, яхтай, рахункамі і іншай маёмасцю альбо неяк яе кантралюе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?