Неабыякавых людзей на акцыю пратэсту сабраў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька узяць удзел у акцыі.

Абурэнне грамады выклікала збіццё супрацоўнікамі міліцыі двух грамадскіх актывістаў і журналіста партала Тут.бай у судзе Фрунзенскага раёна Мінска падчас судовага працэсу ў «справе графіцістаў».

На акцыю 30 студзеня сабралася каля паўсотні чалавек: палітыкі, журналісты і проста неабыякавыя грамадзяне з бел-чырвона-белым сцягам.

Відэа «Нашай Нівы»:

Анатоль Лябедзька падняў плакат з надпісам «Выбірай tut.by або tut.bей» і выступіў з кароткай прамовай пра безабароннасць грамадства ад гвалту міліцыі і ўлады.

Здзіўляла вялізная колькасць «асоб у цывільным і амапаўцаў». На тых грамадзян, хто прыйшоў з плакатамі, складалі пратаколы. Міліцыянтамі пры гэтым кіравала асоба ў цывільным. Менавіта гэты грамадзянін паказваў міліцыянтам у форме, да каго падыходзіць для складання пратакола.

Прысутнічаў камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба.

Дзмітрый Балаба на фота злева.

Дзмітрый Балаба на фота злева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?