Кантактаў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам не было і не плануецца, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на заяву прэс-сакратара расейскага лідэра Дзмітрыя Пяскова.

30 студзеня прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў аб неабходнасці сустрэчы з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным у сувязі з новым інцыдэнтам з самалётам ВПС РФ. Турцыя тады заявіла, што расійскі Су-34 парушыў яе паветраную прастору. Мінабароны РФ абвінавачванні ў парушэнні паветранай прасторы адкінула.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?