Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган у пятніцу назваў смеху вартымі закіды расейскіх уладаў у тым, што Турцыя рыхтуе ўварванне ў Сірыю.

«Я знаходжу расійскую заяву смешнай … хутчэй, гэта Расія ў цяперашні час займаецца ўварваннем ў Сірыю», — цытуе Эрдагана дзяржаўнае агенцтва «Анатолія».

У чацвер афіцыйны прадстаўнік расійскага ведамства Ігар Канашэнкаў публічна выказаў здагадку, што Турцыя рыхтуе ўварванне.

«Мы маем сур'ёзныя падставы падазраваць інтэнсіўную падрыхтоўку Турцыі да вайсковага ўварвання на тэрыторыю суверэннай дзяржавы — Сірыйскай Арабскай Рэспублікі… Прыкмет схаванай падрыхтоўкі турэцкіх узброеных сіл да актыўных дзеянняў на тэрыторыі Сірыі мы фіксуем усё больш і больш», — сказаў Канашэнкаў.

Некалькімі днямі раней міністэрства абароны РФ абвінаваціла Турцыю ў абстрэле прымежных населеных пунктаў на тэрыторыі Сірыі і запатрабавала ад НАТА і Пентагона тлумачэнняў у сувязі з гэтым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?