У Мінску ў сувязі з правядзеннем аварыйных работ па рамонце вадаправода на вул. Несцерава пры ўездзе на разваротнае кальцо ДС «Ангарская-4» ў перыяд з 9.00 12 лютага арыенціровачна да 21.00 13 лютага ўносяцца змены ў працу гарадскога пасажырскага транспарту.

Пра гэта паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь».

Рух тралейбусаў маршрутаў №№ 3, 3Д, 34 з боку Партызанскага праспекта арганізуецца да разваротнага кальца ля ст.м. «Магілёўская».

Праца тралейбуснага маршруту № 60 адмяняецца.

З мэтай кампенсацыі знятага тралейбуснага руху арганізуецца работа часовага аўтобуснага маршруту № 60Т «ДС Ангарская-4 — ст.м. Магілёўская».

Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на тралейбус, будзе дадзена права праезду без дадатковай аплаты ў аўтобусах маршрутаў №№ 60Т, 61, 88С на дубляваных участках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?