Жодзінскае прадпрыемства БелАЗ прадало на Дня святога Валянціна 25 падарункавых сертыфікатаў на 10-хвілінную паездку на 130-тонным самазвале. Замест выходных строяў тут выдавалі рабочыя камізэлькі, а замест кветак — цацачныя мадэлі «БелАЗаў». Каб патрапіць на на самазвал вышынёй 6 метраў, закаханым трэба было прайсці тэхніку бяспекі і надзець спецвопратку, паведамляе Радыё Свабода.
Некаторыя скарысталіся акцыяй, каб прыехаць сюды сям’ёй — па святочным сертыфікаце за 655 тысяч можа праехаць два чалавекі, а не адзін, як у звычайныя дні. Большасьць паездак праводзяць сёння.
За паўгады праграмы прамысловага турызму завод наведалі 3 125 беларусаў і 173 замежныя турысты.
0
0
0
0
0
0