Распараджэннем Мінгарвыканкама ад 12 лютага 2016 года новым дырэктарам дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскі метрапалітэн» прызначаны Уладзімір Сотнікаў. Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце прадпрыемства.

Пра тое, што ранейшы кіраўнік сталічнай падземкі пакінуў свой пост, стала вядома ў кастрычніку мінулага года. Як паведамляў прэс-сакратар прадпрыемства Андрэй Кузьмін, Расціслаў Юрэня «перайшоў на іншую пасаду». У сваю чаргу ў Мінгарвыканкаме паведамілі, што Юрэня пакінуў пасаду «паводле ўласнага жадання». Юрэня, якому ў сакавіку споўніцца 59 гадоў, быў прызначаны кіраўніком метрапалітэна 10 чэрвеня 2011 года.

Новаму дырэктару мінскага метро 55 гадоў. Нарадзіўся ў Слаўгарадзе Магілёўскай вобласці.

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (Гомель) па спецыяльнасці «будаўніцтва чыгунак, пуць і пуцявая гаспадарка». Пасля завяршэння вучобы працаваў брыгадзірам пуці, старэйшым дарожным майстрам Маладзечанскай дыстанцыі пуці Беларускай чыгункі. У 1983 годзе стаў намеснікам начальніка, у 1991-м — галоўным інжынерам Маладзечанскай дыстанцыі шляхоў БЧ. У 2002 годзе быў прызначаны намеснікам начальніка, а ў 2012 годзе — галоўным інжынерам УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?