У Ждановічах пад Мінскам неадэкватная дзяўчына-кіроўца кідалася на даішнікаў, якія прыехалі разбірацца ў здзейсненай аварыі. Ля прыпынку грамадскага транспарту на разваротным коле аўтобуса дзяўчына праехала на «Лексусе» пад «цагліну», а пасля збочыла з дарогі, знесла знак і вылецела ў кювет. Машына ў выніку дала нырца ў лужыну.

Сведкі здарэння выклікалі ДАІ, якая прыбыла даволі хутка. Па словах прысутных, кіроўца «Лексуса» стала крычаць, супраціўляцца інспектарам і скандаліць, а пасля нават напала на іх. Праваахоўнікам давялося прымяніць кайданкі. Пасля дзяўчыну павезлі на медагляд, паведамляе Onliner.by са спасылкай на сведкаў здарэння. 

Як высветлілася, дзяўчыне 25 гадоў. Яна села за руль у нецвярозым стане — у яе крыві знайшлі 2,12 праміле алкаголю. Раней яна тройчы прыцягвалася да адказнасці, у тым ліку за парушэнне хуткаснага рэжыму, інфармуе БЕЛТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?