Інцыдэнт адбыўся у горадзе Чачэрск у жніўні 2015 года. Жыхарка райцэнтра вярнулася з працы і пачула, што з лазні даносіцца голас мужа і незнаёмай жанчыны. Гаспадыня зазірнула ўнутр і пабачыла ў прылазніку паўаголеную госцю. З адзення на ёй быў толькі ручнік.

У парыве рэўнасці жанчына наліла ў кубак бензін і, зайшоўшы ў лазню, плюхнула ў саперніцу. Пасля вярнулася з запалкамі, падпаліла і кінула на мокрую госцю. Пацярпелую даставілі ў бальніцу. Дактары дыягнаставалі ў яе апёкі першай, другой і трэцяй ступені 18% цела. Тэмпераментную жонку ўзялі пад варту і распачалі крымінальную справу.

— Суд Чачэрскага раёна разгледзеў матэрыялы справы ў дачыненні да 41-гадовай жыхаркі райцэнтра, — паведаміла прэс-сакратар абласнога суда Вольга Барсукова. — У выніку яна прызнаная вінаватай у наўмысным прычыненні цялесных пашкоджанняў, бяспечных для жыцця. У якасці пакарання раўнівай падпальшчыца прызначылі паўтара гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд уступіў у законную сілу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?