«Лакаматыў» аштрафаваў паўабаронцу Дзмітрыя Тарасава на 300 тысяч еўра за з'яўленне ў матчы Лігі Еўропы з «Фенербахчэ» (0:2) у футболцы з выявай прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

«У «Лакаматыве» настолькі моцна расчараваныя сітуацыяй у Стамбуле, што пайшлі на крайнія захады і ўжылі практычна рэкордныя санкцыі ў гісторыі клуба.

З заробку Тарасава будзе ўтрымана 300 тысяч еўра і ўсе бонусы, якія футбаліст мог атрымаць за люты.

Акрамя гэтага, клуб разглядае варыянт вылічэння з заробку Тарасава сумы штрафу, калі такі паследуе ад УЕФА па выніках расследавання», - заявіў суразмоўца агенцтва «Р-Спорт».

У сераду УЕФА адкрыў дысцыплінарную справу ў дачыненні «Лакаматыва», рашэнне па якой будзе вынесена 17 сакавіка.

Паводле інфармацыі Sports.ru, па стане на снежань 2015 года зарплата Тарасава складала 2,4 мільёна еўра ў год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0