У бліжэйшыя суткі, 22 лютага на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, а таксама ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

У цэлым па краіне будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі прагназуецца слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні парывісты, раніцай і днём у многіх раёнах — моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў. Днём будзе 1—6 градусаў вышэй за нуль, па поўдні — да 10 градусаў цяпла.

Таксама ў Гідрамеце паведамілі, што на 22 лютага аб'яўляецца аранжавы ўзровень небяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?