Для азнаямлення даступная тэчка з дакументамі, якія тычацца сакрэтнага супрацоўніка пад псеўданімам «Болек» і былі падпісаныя экс-прэзідэнтам Польшчы Лехам Валэнсам.

Матэрыялы, даступныя ў архіве Інстытута нацыянальнай памяці, ўтрымліваюць дакумент, датаваны 21 снежня 1970 года. Гэта абавязацельства аб супрацоўніцтве, падпісанае Лехам Валэнсам.

«Абавязацельства,

Я, ніжэйпадпісаны Валэнса Лех, сын Баляслава і Феліксы, народжаны ў 1943 годзе ў Папове, павет Ліпна, абавязваюся захоўваць у таямніцы ўтрыманне размоў, праведзеных са мной работнікамі службаў бяспекі.

Адначасова абавязваюся супрацоўнічаць са службай бяспекі пры раскрыцці і барацьбе з ворагамі ПНР.

Інфармацыю абавязуюся перадаваць у пісьмовым выглядзе, яна будзе грунтавацца на праўдзе. Факт супрацоўніцтва са службай бяспекі абавязуюся трымаць у сакрэце і не раскрываць яго нават перад сям'ёй.

Інфармацыю буду перадаваць пад псеўданімам «Болек».

Лех Валэнса

Болек».

Калі верыць дакументам, знойдзеным у доме памерлага міністра ўнутраных спраў Польшчы Кішчака, Валэнса супрацоўнічаў з польскімі спецслужбамі да 1976 года. Лідарам апазіцыі ён стаў праз 4 гады пасля таго, у 1980-м. Тым не менш, правыя сілы ў Польшчы лічаць, што колішняя супраца са спецслужбамі ўплывала на паводзіны Валэнсы ўжо ў якасці прэзідэнта на пачатку 1990-х. У Польшчы, у прыватнасці, не была праведзена жорсткая люстрацыя, а кіраўнікі старога рэжыму не панеслі пакарання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?