У Лос-Анджэласе прайшла 88-я цырымонія ўручэння прэстыжнай узнагароды (уручаецца з 1929 г.). Усяго прэмія ўручаецца ў 24 намінацыях, але галоўная інтрыга — найлепшы фільм, найлепшы акцёр і найлепшая актрыса, найлепшыя акцёр і актрыса другога плана, найлепшы сцэнарый.

Найлепшым фільмам прызнана стужка «У цэнтры ўвагі» Тома Маккарці пра расследаванне журналістаў пра святароў-педафілаў.

«Оскара» ў намінацыі «Найлепшы акцёр» нарэшце атрымаў Леанарда Дзі Капрыа за фільм «Выжылы».

LA Times

LA Times

Найлепшая актрыса — Бры Ларсан

За фільм «Пакой». Гісторыя пра маці і сына, якія правялі пяць гадоў у палоне ў адным пакоі.

LA Times

LA Times

Найлепшы рэжысёр — Алехандра Гансалес Ін'ярыту («Выжылы»)

Год таму Ін'ярыту перамог з фільмам «Бёрдмэн», які стаў таксама найлепшым фільмам.

Найлепшая актрыса другога плана

Алісія Вікандэр — «Дзяўчына з Даніі».

Найлепшы акцёр другога плана

Марк Райлэнс за «Шпіёнскі мост».

Найлепшая песня да фільма

Сэм Сміт Writing's on the Wall ( «007: Спектр»), музыка і словы Джымі Нейпс і Сэм Сміт

Песня да папярэдняга фільма пра Бонда - Skyfall - таксама атрымала «Оскара»

Найлепшая музыка

«Оскар» у Эніа Марыконэ за «Агідную васьмёрку».

У гэтай катэгорыі ў «Зорных войнаў» быў апошні шанец атрымаць «Оскар» - яны не ўзялі ні адной прэміі.

Найлепшы фільм на замежнай мове

«Сын Саўла» рэжысёра Ласла Немеша пра вязня Асвенціма, які намагаецца знайсці свайго сына.

Найлепшы гульнявы кароткаметражны фільм — «Заіка» - рэжысёра Бенджаміна Кліры.

Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм — «Эмі» - рэжысёра Азіфа Кападзіа. Фільм пра Эмі Уайнхаўс.

Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм — «Дзяўчына ў рацэ: Цана прабачэння» рэжысёраў з Пакістана. Фільм пра жанчын, якія сталі ахвярамі рэлігійных забойстваў

Найлепшы поўнаметражны анімацыйны фільм

І гэта — «Галаваломка».

Найлепшая аператарская праца

Эмануіл Любецкі за фільм «Выжылы», Любецкі перагамае трэці год запар, летась і пазалетась ён атрымаў «Оскара» за «Гравітацыю» і «Бёрдмэна»

Шэсць «Оскараў» узяў «Шалёны Макс», у тым ліку за «найлепшы гук», «найлепшы мантаж гуку», «найлепшы дызайн касцюмаў», «найлепшая праца мастака», «найлепшы грым і прычоскі».

«Марсіянін» не атрымаў ніводнай узнагароды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?