Гружаны лесам прычэп змяў легкавік у Івацэвіцкім раёне, у выніку ДТЗ пацярпела сямейная пара з дзіцём, паведамілі БелТА ў Дзяржаўтаінспекцыі Брэсцкай вобласці.

Аварыя адбылася на дарозе Р-6 «Івацэвічы—Пінск—Столін», паблізу в. Вялікая Гаць. Паводле папярэдняй інфармацыі, у кіроўцы аўтамабіля маркі «МАЗ», жыхара г.п. Целяханы 1976 года нараджэння адарваўся прычэп, гружаны лесам.

фота ДАІ Брэсцкай вобласці

фота ДАІ Брэсцкай вобласці

фота ДАІ Брэсцкай вобласці

фота ДАІ Брэсцкай вобласці

Прычэп-лесавоз выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем «Фольксваген Гольф», якім кіравала жыхаркі в. Хадакі 1992 года нараджэння. У аўтамабілі знаходзілася сямейная пара з двухгадовым дзіцем. У выніку сутыкнення дзіця, жанчына і мужчына з цяжкімі траўмамі для аказання медыцынскай дапамогі дастаўлены ў мясцовую бальніцу.

Ад атрыманых траўмаў маладая мама памерла.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0