Суд Слуцкага раёна вынес сёння прысуд у дачыненні да службовых асоб ААТ «Слуцкі мясакамбінат», паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

Дырэктар прадпрыемства прызнаны вінаватым па ч.3 арт.424 «Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі», ч.3 арт.426 «Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў» і арт.428 «Службовая нядбайнасць» КК Беларусі. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе 6 гадоў пазбаўлення волі без канфіскацыі маёмасці.

Яго намеснік прызнаная вінаватай па ч.3 арт.426 «Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў» КК і прысуджаная да 3 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Дырэктар кампаніі «Малтранс», якая аказвала камбінату транспартныя паслугі, прызнаны вінаватым па ч.4 арт.209 «Махлярства» КК. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе 4 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым парадку.

«Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці галоўнага ўпраўлення па расследаваннях злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэта. Варта адзначыць, што абвінавачванне, прад'яўленае падчас папярэдняга расследавання, у судзе не перапрад'ялялася, кваліфікацыя пакінута ў поўным аб'ёме», - дадала Юлія Ганчарова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?