Вёсны 2014 і 2015 гадоў былі цёплымі. А вясна 2016-га можа быць яшчэ цяплейшай.

Як прагназуюць метэаролагі, у сакавіку сярэдняя тэмпература будзе на 2—3ºC вышэйшай, чым норма. Красавік і май таксама будуць цяплей, але ўсяго на 1º.

Як мяркуецца, першая хваля цяпла прыйдзе ў Беларусь 8—9 сакавіка — да +10-13 градусаў. Яшчэ адна хваля цяпла чакаецца каля 19-20 сакавіка.

Вось прагноз сайта gismeteo.by на месяц па Мінску. 

Gismeteo.by прагназуе на гэтыя дні ў Мінску да 18 градусаў. І такое адносна цёплае надвор'е захаваецца да канца сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?