Газета Ватыкана апублікавала станоўчыя рэцэнзіі на фільм «У цэнтры ўвагі», які стаў фаварытам апошняй оскараўскай цырымоніі.

Пра гэта ў аўторак, 1 сакавіка, паведамляе Reuters. Сюжэт кінакарціны заснаваны на рэальных падзеях, падчас якіх газета Boston Globe раскрыла выпадкі разбэшчвання малалетніх у гарадской архідыяцэзіі горада. Журналісты газеты апублікавалі звесткі пра 70 святароў, замяшаных у гэтым, і абвінавацілі арцыбіскупа Бернарда Лоу ў тым, што ён заплюшчваў вочы на абуральныя выпадкі.

Фільм не нараджае варожых пачуццяў у адносінах да царквы, упэўнены аўтар артыкула «Асэрваторэ Рамана». «Цяпер ясна, што ў царкве занадта многія занепакоеныя іміджам інстытута, а не цяжарам здзейсненага», — заключае выданне.

Сюжэт кінастужкі выклікае «глыбокі боль вернікаў, якія супрацьстаяць адкрыццю гэтай жудаснай рэчаіснасці», адзначае ў сваю чаргу аглядальнік Люсэта Скарафія.

У афіцыйным друкаваным органе Ватыкана падкрэсліваецца, што фільм дае «мужнасць, каб асудзіць справы, якія павінны быць асуджаныя без якіх-небудзь ваганняў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0