Выдавецкая група ACMG Аляксандра Фядотава завяршае здзелку па куплі ў кампаніі Gruner + Jahr ліцэнзій на выданне ў Расіі часопісаў GEO, «GEOленок» і «Gala Биография». Пра гэта «Коммерсанту» паведаміла крыніца на медыярынку.

У адкрытым рэестры Раскамнагляду ўказана, што ў студзені 2016 года ліцэнзіі на гэтыя выданні былі перааформлены на выдавецтва «АС Рус Медыя», якое аб'яднала часопісы Forbes, OK!, сайты Forbes.ru і Finanz.ru, якія ў 2015 годзе Фядотаў выкупіў у нямецкага холдынгу Axel Springer. Мясцовае падраздзяленне нямецкай кампаніі выдавала лінейку GEO і «Gala Биография» у Расіі з 2009 года.

Аб закрыцці часопісаў было абвешчана ў кастрычніку 2015 года. Адзначалася, што ініцыятыва спыніць выпуск выданняў належала не Фядотаву, а Axel Springer Russia. Ранейшы выдавец і Gruner + Jahr дамовіліся аб спыненні супрацоўніцтва за некалькі месяцаў да змены ўласніка бізнесу.

Па дадзеных TNS Russia, аўдыторыя «Gala Биография» ў маі-кастрычніку 2015 складала 751 тысяч чалавек, GEO - 1,2 мільёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0