Сярод абвінавачаных — дзве дзяўчыны. Справа Аліна Церагера, у цэнтры Семеняка. Фота Сяргея Гапона, kp.by

Сярод абвінавачаных — дзве дзяўчыны. Справа Аліна Церагера, у цэнтры Семеняка. Фота Сяргея Гапона, kp.by

Дзяржабвінавачанне прадстаўляе пракурор Алег Буйлянкоў, старшынюе ў працэсе суддзя Сяргей Хрыпач. Галоўны фігурант па справе — 31-гадовы мінчанін Канстанцін Вілюга.

На лаве падсудных — 17 чалавек, у тым ліку два супрацоўнікі КДБ, былы супрацоўнік міліцыі і дзве дзяўчыны. Адна з іх, Аліна Церагера 1991 года нараджэння, па версіі следства, стварыла ў Мінску злачынную групу па распаўсюджванні наркотыкаў.

Дзяржабвінаваўца паведаміў, што Церагера была ўцягнутая ў злачынную дзейнасць у 2012 годзе. Менавіта яна стварыла ў Мінску арганізаваную злачынную групу (АЗГ) па распаўсюджванні наркотыкаў і кіравала ёю. У яе абавязкі ўваходзіла размеркаванне абавязкаў паміж удзельнікамі АЗГ, рэгуляванне коштаў, рэклама ў інтэрнэце, упакоўка наркотыку, агульнае адміністраванне дзейнасці.

Удзельнікі групы шыфравалі сваю перапіску, а ў апошні час выкарыстоўвалі толькі анлайн-плацяжы.

Канстанціну Вілюгу пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, фота Сяргея Гапона, kp.by

Канстанціну Вілюгу пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, фота Сяргея Гапона, kp.by

У чэрвені 2014 года праваахоўнікі паведамілі, што ў Мінску ў доме на праспекце Дзяржынскага затрыманая 23-гадовая дзяўчына, якая арганізавала гандаль новым на той час для Беларусі наркотыкам.

Напэўна, гаворка ішла менавіта пра Аліну Церагеру. У арандаванай кватэры і ў аўтамабілі праваахоўнікі тады выявілі некалькі кілаграмаў забароненых рэчываў, а таксама пачак банкаўскіх картак, тры канверты з грашыма, сшытак з бухгалтэрыяй, ноўтбук з перапіскай і сцяг Расіі.

Церагера, паводле слоў пракурора, таксама ўдзельнічала ў стварэнні філіялаў «бізнесу» Вілюгі ў Расіі. У Маскве АЗГ узначальваў нейкі Рыбко. Вядома, што ён затрыманы. Вырашаецца пытанне аб яго перадачы ў Беларусь. Пазней злачынную групу ў Расіі ўзначаліў Фёдар Бухавец, які зараз праходзіць абвінавачаным па названай крымінальнай справе.

Як раней паведамлялася, Вілюга ў студзені 2011 года стварыў сайт LegalMinsk з мэтай распаўсюджвання наркатычных і псіхатропных рэчываў. Па версіі следства, ён залучыў у злачынную дзейнасць большасць з тых, хто сёння разам з ім знаходзіцца на лаве падсудных, у тым ліку супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?