Ініцыятыва стварэння Эканамічнага пояса Шаўковага шляху — гэта вялікая ідэя ў імя аб'яднання і стварэння. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка ў інтэрв'ю Цэнтральнаму тэлебачанню Кітайскай Народнай Рэспублікі (ССTV).

Адно з пытанняў датычылася Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень», які закліканы стаць важным звяном на гэтым новым шляху. На думку кіраўнікоў дзвюх краін, парк можа стаць жамчужынай эканамічнага пояса Шаўковага шляху.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: «Мы чакаем (і ўжо пачалі ажыццяўляць гэтую ідэю) самых сур'ёзных інвестыцый у гэты праект на тэрыторыі Беларусі. Наша з Сі Цзіньпінам жорсткае патрабаванне - тут павінны быць створаныя прадпрыемствы, якія выпускаюць прадукцыю новага пакалення».

«Рэспубліка Беларусь — гэта цэнтр Еўропы, а ЕС — гэта высокатэхналагічны саюз, — працягнуў кіраўнік дзяржавы. — Ствараць тут прадукцыю мінулага стагоддзя і спрабаваць потым яе прадаць на гэтых рынках — бесперспектыўна. Таму трэба ствараць вельмі высокага ўзроўню прадукцыю, каб потым яе рэалізоўваць».

На думку кіраўніка краіны, Беларусь як ніякая іншая краіна гатовая і падыходзіць для гэтага.

Асабліва з улікам развітой інфраструктуры — жалезных, аўтамабільных дарог, паветранага транспарту, бо тут скрыжаванне гэтых шляхоў. Акрамя таго, новыя магчымасці адкрываюцца са стварэннем Еўразійскага эканамічнага саюза, актыўным чальцом якога з'яўляецца Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?