Фота Сяргея Зініна

Фота Сяргея Зініна

17 сакавіка ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць малаактыўныя атмасферныя франты. Чакаецца воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах невялікія дажджы, па ўсходзе з мокрым снегам. Вецер паўночна-заходні ўмераны, днём парывісты, месцамі ў паўночна-ўсходніх раёнах моцны парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2.. + 3°С, максімальная днём +2.. + 8°С.

Атмасферны ціск будзе падаць.

18 сакавіка надвор'е абумовяць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Балтыйскага мора. Чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, паўночны 6-11 м/с, раніцай і днём месцамі парывы да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3.. + 3°С, максімальная днём ад -2°С па паўночным усходзе да + 6°С па поўдні.

19 сакавіка надвор'е стануць вызначаць атмасферныя франты і халодныя паветраныя масы, якія перамяшчаюцца са Скандынаўскага паўвострава. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Часам снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 6-11 м/с, парывы да 14 м/с.

Пахаладае.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1..- 8°С, пры праясненнях -9..- 11°С; максімальная днём ад -3°С па паўночным усходзе да + 3 ° С па паўднёвым захадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?