29 сакавіка ўмовы надвор'я Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі днём у заходніх раёнах адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём па захадзе кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні: ноччу слабы, днём умераны.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..- 6°С, максімальная днём +6.. + 12°С; па паўднёвым захадзе ноччу +1.. + 3°С,

днём +13.. + 14°С.

Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, днём будзе слаба падаць.

30—31 сакавіка надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплыя паветраныя масы атлантычнага паходжання, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Чакаецца няўстойлівае і цёплае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Днём 31 сакавіка месцамі моцны парывісты заходні вецер.

Тэмпература паветра ўначы ў асноўным 0.. + 7°С, днём +6.. + 12°С, у паўднёва-заходніх і паўднёвых раёнах да + 14°С. 31 сакавіка — да + 16°С.

А вось красавік пачнецца з халаднаватага прахалоднага надвор'я.

У пятніцу, 1 красавіка, праз Беларусь будзе праходзіць больш актыўны атмасферны фронт, які прынясе на большую частку тэрыторыі дажджы, рознай інтэнсіўнасці. А тэмпература паветра крыху панізіцца і складзе ноччу 0 - + 6°С, днём +3 + 9°С, па поўдні +10 + 13°С.

У суботу, 2 красавіка, ноччу яшчэ захаваецца ўплыў фронту — на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі — мокры снег і дождж, а днём з ростам атмасфернага ціску, сфарміраванага ў прахалоднай паветранай масе, ападкі пройдуць пераважна па ўсходняй палове — мокры снег, дождж. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература ноччу -2 — + 3°С, днём +3 — + 9°С.

Днём у нядзелю, 3 красавіка, надвор'е зноў пачне мяняцца на больш цёплае і камфортнае: у асобных раёнах магчымы кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай месцамі на дарогах галалёдзіца.

Тэмпература ўначы -5 — + 2°С, днём +5 — +10°С, па поўдні да + 13°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?