31 сакавіка ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і вільготная няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі дажджы, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні ўмераны, днём парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1.. + 7°С, максімальная днём ад + 7 ° С на паўночным усходзе да + 14°С на поўдні краіны.

Атмасферны ціск уначы будзе падаць, днём — расці.

1 красавіка з поўдня Польшчы праз тэрыторыю Беларусі чакаецца перамяшчэнне актыўнай франтальнай сістэмы. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па паўднёвым захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі дажджы, па паўночным захадзе магчымы мокры снег. Днём месцамі моцныя дажджы. Вецер пераменных напрамкаў умераны, днём парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0.. + 6°С, максімальная днём +3.. + 9°С, па поўдні +10.. + 13°С.

2 красавіка ўмовы надвор'я ў краіне будуць вызначаць атмасферныя франты і больш халодныя паветраныя масы, якія паступаюць з поўначы Еўропы, днём па захадзе краіны пачне адбівацца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца воблачна, днём з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі ападкі, днём пераважна па ўсходняй палове кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу месцамі моцныя ападкі. Ноччу і раніцай на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні ўмераны, у асобных раёнах моцны парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2.. + 3°С, максімальная днём +3.. + 8°С, па паўднёвым захадзе да + 10°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?