Мінабароны Расіі лічыць магчымым правядзенне карпаратываў на гістарычным крейсеры «Аўрора» ў Пецярбургу пасля яго вяртання з рамонту.

Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення культуры Мінабароны РФ Антон Губанкоў, піша tass.ru.

Ён дадаў, што мерапрыемствы павінны адпавядаць «статуту, стылістыцы карабля і таму, што гэта карабель нумар адзін ВМФ Расіі, баявы карабель Балтыйскага флоту».

З 2014 года «Аўрора», якая была пераўтвораная ў музей, знаходзіцца на рамонце ў Кранштаце, а на месца стаянкі павінна вярнуцца ў ліпені.

Карабель, які стаў сімвалам камуністычнай Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі, быў пабудаваны ў 1903 годзе, удзельнічаў у расійска-японскай і дзвюх сусветных войнах.

У апошнія гады СССР пра «Аўрору», якая дала сігнальны стрэл для пачатку бальшавіцкага перавароту, жартавалі, што гэты крэйсер — самая разбуральная зброя ў гісторыі, бо адзін стрэл прынёс 70 гадоў разрухі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?