Наведнікам кавярні «Пціч» каля вёскі Воўчкавічы Мінскага раёна невядомы зламыснік сапсаваў пятнічны вечар.

22 красавіка каля 23-й гадзіны паступіла паведамленне, што будынак кавярні замініраваны. Адміністрацыя эвакуявала з будынка 30 чалавек.

Праведзенае абследаванне не выявіла выбухованебяспечных прадметаў.

Высветлілася, што аб закладзенай выбуховай прыладзе паведаміў 12-гадовы школьнік. Званок быў зроблены з мабільнага тэлефона, які належыць яго бацьку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0