Каталікі Беларусі будуць збіраць сёння ахвяраванні для пацярпелых ад канфлікту ва Украіне. Ахвяраванні будуць збірацца ва ўсіх касцёлах Еўропы. Збор праходзіць па ініцыятыве Папы Францыска, якую ён агучыў на пачатку красавіка ў сваім выступе перад малітвай Regina Caeli (Царыца Нябесная) на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане. «Заклікаю шчодра далучыцца да ініцыятывы. Гэты акт міласэрнасці мае на мэце не толькі палегчыць матэрыяльныя пакуты, але і хоча таксама выказаць маю блізкасць і асабістую салідарнасць з усім Касцёлам. Шчыра спадзяюся, што гэты жэст дапаможа паспрыяць міру і павазе да правоў на гэтых так закранутых выпрабаваннямі землях», - заяўляў раней пантыфік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?