Пра гэта ў аўторак, 24 мая, паведамляе N+1 са спасылкай на CCTV News.

Партальны аўтобус прэзентавалі на міжнароднай выставе High-Tech Expo у Пекіне.

Аўтобус TEB зрабілі накшталт партальнага крана. У яго дзве бакавыя апоры, ён рухаецца па спецыяльных рэйках на ўзбочынах дарог. Корпус аўтобуса ўзняты над дарогай, пад ім могуць праязджаць аўтамабілі. Пад партальным аўтобусам змяшчаюцца дзве дарожныя паласы.

Аўтобус можа перавозіць каля 1200 чалавек. Пасажыры будуць падымацца ў салон па спецыяльных шлагбаўмах, якія апускаюцца ў партале падчас прыпынку.

Першы прататып пачнуць выпрабоўваць у другой палове 2016 года ў Цыньхуандаа на поўначы правінцыі Хэбэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?