Жонка 23-гадовага хлопца звярнулася ў міліцыю 23 мая з заявай, што яе муж знік.
— У той жа дзень гараджаніна знайшлі павешаным у кватэры дома на вуліцы Марфіцкага і Жураўлевіча ў мікрараёне Бараўкі, - паведаміў Святаслаў Бармоцін, намеснік начальніка Баранавіцкага міжраённага аддзела Следчага камітэта РБ.
Што гэта за кватэра і што там рабіў загінулы, следства не паведамляе.
У маладога чалавека засталося чатырохгадовае дзіця.
Следчыя высвятляюць абставіны і прычыны самагубства. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён вырашыў сысці з жыцця з-за асабістых праблем.
0
0
0
0
0
0