Знайшлі яго проста – па аб’яве ў інтэрнэце.

«На адным з папулярных рэсурсаў аператыўнікі выявілі аб'яву аб продажы забароненага тавару: з выгляду звычайнае наручныя гадзіны і бірулька сігналізацыі аўтамабіля былі абсталяваныя мініятурнымі відэакамерамі для схаванай здымкі», - паведамляе прэс-служба МУС. Прадметы здзелкі прадавец ацаніў амаль у тры мільёны рублёў.

Кантрольная закупка і аперацыя па затрыманні праходзіла на Старавіленскім тракце паблізу трамвайнага кальца пры падтрымцы байцоў АМАПу. Прадавец, 60-гадовы мінчанін, пры затрыманні паспрабаваў пазбавіцца атрыманых грошай і забароненых прадметаў. На відэа бачна, як ён выкідвае прылады за плот.

Па месцы жыхарства падазраванага падчас ператрусу аператыўнікі выявілі яшчэ адзін наручны гадзіннік, а таксама шарыкавыя ручкі, сонцаахоўныя акуляры і розныя бірулькі, абсталяваныя камерамі схаванага відэаназірання.

Затрыманы заявіў следчым, што забароненыя прадметы ён выкарыстоўваў у асабістых мэтах. Напрыкладу, бралок аўтасігналізацыі цалкам падыходзіў на ролю відэарэгістратара.

У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа за незаконны выраб, набыццё або збыт сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 4 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?