Каманды славянскіх краін — у тым ліку Харватыі і Чэхіі (на фота), Польшчы, Славаччыны — някепска паказваюць сябе на гэтым чэмпіянаце.

Каманды славянскіх краін — у тым ліку Харватыі і Чэхіі (на фота), Польшчы, Славаччыны — някепска паказваюць сябе на гэтым чэмпіянаце.

Вырашальныя матчы ў групе C пачнуцца а 19.00 мінскага часу. Матч Украіна—Польшча будуць паказваць па Беларусь-2, а Нямеччына — Паўночная Ірландыя — на Беларусь-5.

Тром камандам трэба перамога для гарантаванага выхаду з групы. Толькі Украіна шанцаў на выхад з групы ўжо не мае.

Вырашальныя матчы ў групе D пачнуцца а 22.00 па мінскім часе. Матч Харватыя—Іспанія будуць паказваць па Беларусь-1, а Чэхія—Турцыя — на Беларусь-5. Харваты з іспанцамі змагаюцца за першае месца ў групе, а на шалях у чэхаў з туркамі будзе выхад у кваліфікацыю або прынамсі — на трэцяе месца, якое дае шанец на прычапны вагон туды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?