Беларускі журналіст Павел Шарамет загінуў у Кіеве ў выніку, верагодна, безабалонкавай самаробнай выбуховай прылады магутнасцю ад 400 да 600 грам у тратылавым эквіваленце.

Unian.net

Unian.net

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў дарадца кіраўніка МУС Зоран Шкірак.

Ён таксама дапусціў, што прылада кіравалася дыстанцыйна або спрацавала з затрымкай.

Шкірак падкрэсліў, што гэтая інфармацыя з'яўляецца папярэдняй.

У сваю чаргу экс-дарадца кіраўніка МУС Антон Герашчанка напісаў, што прылада, хутчэй за ўсё, кіравалася дыстанцыйна.

«Гэта цынічнае, добра спланаванае забойства», — дадаў ён.

Герашчанка дадаў, што следства будзе разглядаць усе версіі прычын забойства, у першую чаргу — прафесійную дзейнасць Паўла Шарамета. Таксама ён не выключыў «рускі след».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?