Аляксандр Фядута гаворыць, што Шарамет быў даволі ўплывовай фігурай ва Украіне і меў асабістыя знаёмствы з шэрагам віп-чыноўнікаў.

«Павел быў вельмі ўплывовай фігурай у журналісцкай супольнасці Украіны, яго ведалі. Яму давалі каментары найвышэйшыя асобы краіны. Вядучыя палітыкі, дэпутаты і гэтак далей. Ён меў аўтарскія праграмы на радыё, вёў блогі на вядомых інтэрнэт-пляцоўках. У Паўла была добрая рэпутацыя і добры чытацкі рэйтынг. Я не ведаю, чаму так адбылося. Магчыма, спрабавалі забіць рэдактарку «Украінскай праўды» Алёну Прытулу. Выбух адбыўся менавіта ў яе машыне».

Разам з тым Шарамет не расказваў пра пагрозы ў свой адрас альбо нейкіх праблемах, звязаных з прафесійнай дзейнасцю. На думку Фядуты, беларускі след у замаху на Шарамета малаімаверны.

«Мне нічога не вядома аб пагрозах Паўлу праз яго прафесійную дзейнасць ва Украіне. Ці можа быць яго смерць звязанай з дзейнасцю ў Беларусі? Я не ведаю.

Сёння рэйтынг «Беларускага партызана» ўжо не такі, як раней. Таму я не бачу беларускага следу. Расійскі? Цяжка сказаць. Я недастаткова добра ведаю, чым Павел займаўся апошнім часам», — расказвае Аляксандр Фядута.

«Для мяне гэта вялікая страта. Нягледзячы на тое, што мы доўгі час не размаўлялі, пасля падзей 2010 года нашы адносіны ўзнавіліся і былі вельмі добрымі», — дадае ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?