Аб тым, што каля Плябані (Маладзечанскі раён) адбылася аварыя з удзелам рэанімабіля, «Рэгіянальнай газеце» паведаміў чытач.

Вядома, што машына хуткай дапамогі належыць дзіцячай бальніцы. На месцы здарэння працуюць два экіпажы ДАІ.

Great Wall выкінула за межы праезнай часткі, кіроўцу заціснула ў дэфармаваным салоне. Пазней 33-гадовага мужчыну, які атрымаў траўмы ног, дэблакавалі ратавальнікі. Ён у бальніцы.

На рэанімабілі перад сутыкненнем былі ўключаныя пробліскавыя маячкі. У салоне хуткай дапамогі знаходзіліся фельчар і пацыент-дзіця, ні яны, ні кіроўца рэанімабіля не пацярпелі, паведамілі ва УМНС па Мінскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0